1. Вырашыце, каго з галоўных героеў серыяла (аднаго, некалькіх ці ўсіх адразу – абмежаванняў няма!) вы хацелі б агучыць: Кэры, Міранду, Саманту, Шарлоту, Стэнфарда ці Містэра Біга.

2. Зачытайце абраны ўрывак на відэа.

3. У перыяд з 14 па 21 лютага ўключна змясціце відэа ў сторыз свайго Instagram-акаўнта, адзначыўшы афіцыйны акаўнт VOKA (@vokatv).

4. Не забудзьцеся адкрыць доступ да акаўнта і публікацыі на час папярэдняга адбору ўдзельнікаў.

5. Чакайце запрашэння на кастынг!
Тэставыя фрагменты:
Тады я зразумела. Яе ніхто не папярэдзіў, як у Нью-Ёрку заканчваюцца раманы. Мы жывём у цынічны час. I больш няма сняданкаў у Тыфані, няма трывалых адносін. Узамен – халодная яечня а сёмай раніцы ды кароткія інтрыжкі. Галоўнае – абараніць сябе і выйсці з гульні без стратаў. Купідон прадаўся з трыбухамі.

Як гэта мы ўляпаліся? Гэткіх жанчын тут тысячы, дзясяткі тысяч. Мы іх ведаем, захапляемся імі. Яны вандруюць. Яны плацяць падаткі. Могуць вЫдаткаваць чатырыста долараў на басаножкі ад МанОла БлАніка. І яны адзінокія.
Ды сядайце ўжо нарэшце. Куды вас падвезці? Чым вы займаецеся? Вы дзесьці працуеце? Ясна. Вы ніколі не былі закаханай.

Адна мая сяброўка заўжды сустракалася з ашаламляльнымі хлопцамі… Адной раніцай яна прачнулася і ўсвядоміла, што ёй сорак адзін. Яе больш не запрашалі на спатканні, у яе зрабіўся нярвовы зрыў, яе звольнілі і яна вярнулася ў ВіскОнсін да сваёй маці . Гэта гісторыя для жанчын. Мужчыны не зразумеюць.

Калі ты паспяховая і самотная, ты маеш два шляхі: біцца галавой аб сцяну, спрабуючы знайсці сабе мужа, ці паслаць усё да чорта і цешыцца сэксам як мужчына. У сэнсе, без пачуццяў.

Здаецца, што адзінае месца, дзе цяпер можна сутыкнуцца с рамантыкай, гэта гей-клубы. А двуполая любоў у заняпадзе.

Я не маю часу на сур'ёзныя адносіны. Я цалкам занЯты ДЭрэкам. КЭры, я чалавек утрапёны. Цяпер больш важная ягоная кар'ера. Калі ён будзе надзейна ўладкаваны, займуся асабістым жыццем.
Мужчыны пераважна баяцца паспяховых жанчын. Раю такім жанчынам трымаць язык за зубамі... і гуляць у прапанаваную гульню. Чым старэйшы, тым больш разборлівы робішся. І тым менш у цябе сяброў.
Жадаем удачы!
VOKA аб'яўляе кастынг на лепшыя галасы для беларускамоўнай агучкі серыяла! Чытайце правілы конкурсу, агучвайце тэставы фрагмент, змяшчайце ў сторыз і чакайце запрашэння на кастынг!

Правілы ўдзелу ў кастынгу:
КЭРЫ
СТЭНФАРД
МІРАНДА
ШАРЛОТА
САМАНТА
МІСТЭР БІГ
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website